Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмай сёлетняга Сусьветнага дня здароўя, які штогод адзначаюць 7 красавіка на памятку заснаваньня Сусьветнай арганізацыі здароўя ў 1948 годзе, зьяўляецца павышаны крывяны ціск (гіпэртанія).

Высокі крывяны ціск павялічвае рызыку інфарктаў, інсультаў і ныркавай недастатковасьці. У выпадку бескантрольнасьці, высокі крывяны ціск таксама можа выклікаць сьлепату, парушэньні сэрцабіцьця і сардэчную недастатковасьць. Рызыка разьвіцьця гэтых ускладненьняў вышэйшая ў прысутнасьці іншых сардэчна-судзінных фактараў рызыкі, такіх як дыябэт. Адзін з трох дарослых ва ўсім сьвеце мае высокае крывяны ціск. Доля павялічваецца з узростам – ад 1 з 10 чалавек ва ўзросьце ад 20 да 30 гадоў да 5 з 10 чалавек ва ўзросьце 50 гадоў.

Што варта ведаць пра гэтае захворваньне?


1. Гіпэртанія (высокі або падвышаны крывяны ціск) гэта стан, пры якім ціск крыві ў крывяносных сасудах увесь час вышэйшы за нармальны. Нармальным крывяным ціскам дарослага чалавека лічыцца артэрыяльны ціск 120 мм ртутнага слупка, калі сэрца б’ецца (сысталічны ціск) і артэрыяльны ціск 80 мм, калі сэрца расслабляецца (дыясталічны ціск). Калі сысталічны артэрыяльны ціск вышэйшы за 140 мм і/або дыясталічны артэрыяльны ціск вышэйшы за 90 мм, крывяны ціск лічыцца павышаным або высокім. Часам гіпэртанія выклікае такія сымптомы, як галаўны боль, дыхавіца, галавакружэньне, боль у грудзях, сэрцабіцьцё і насавы крывацёк. Тым ня менш, большасьць людзей з гіпэртаніяй ня маюць ніякіх сымптомаў наогул.

2. Чым вышэйшы ціск, тым вышэйшая рызыка пашкоджаньня сэрца і крывяносных сасудаў у асноўных органах, такіх як мозг і ныркі.

3. Усе дарослыя павінны замяраць свой крывяны ціск. Для некаторых людзей, зьмены ладу жыцьця – такія як спыненьне ўжываньня тытуню, здаровае харчаваньне, рэгулярныя фізычныя практыкаваньні, пазьбяганьне злоўжываньня алькаголю – дастатковыя для кантраляваньня свайго ціску. Скарачэньне спажываньня солі таксама можа дапамагчы. На думку іншых, гэтыя зьмены зьяўляюцца недастатковымі, і яны павінны прымаць прадпісаныя лекарам лекі. Людзі з высокім крывяным ціскам, якія таксама маюць высокі ўзровень цукру або халестэрыну ў крыві, стаяць таксама перад больш высокай рызыкай сардэчных прыступаў і інсультаў. Таму важна рабіць рэгулярныя праверкі на ўзровень цукру і халестэрыну ў крыві ды альбуміну ў мачы.

4. Кожны можа прыняць пяць канкрэтных крокаў, каб зьвесьці да мінімуму рызыку разьвіцьця высокага крывянога ціску і яго неспрыяльных наступстваў: а) здаровая дыета (мала солі, мала тлушчаў, шмат садавіны і гародніны); б) памяркоўнае спажываньне алькагольных напояў; в) актыўны лад жыцьця і падтрыманьне нармальнай вагі цела; г) спыненьне ўжываньня тытуню; д) пазьбяганьне стрэсаў і здыманьне стрэсаў пры дапамозе мэдытацыі і пазытыўных грамадзкіх кантактаў.
XS
SM
MD
LG