Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР папярэджвае замежных дыпляматаў пра эвакуацыю


Расейская амбасада ў Паўночнай Карэі абвясьціла, што ўлады краіны прапанавалі дыпляматычным прадстаўніцтвам ўлічваць верагоднасьць эвакуацыі ў сувязі з ростам напружанасьці на Карэйскай паўвысьпе.

Прадстаўнік амбасады заявіў, што паведамленьне уладаў прынятае да ўвагі, аднак у цяперашні момант ніякія захады да эвакуацыі не плянуюцца.

Раней у пятніцу паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Ёнхап заявіла, што Сэул разьмясьціў ля ўсходняга і заходняга ўзьбярэжжа Паўднёвай Карэі ваенныя караблі з сыстэмамі супрацьпаветранай абароны. Паведамляецца таксама, што Паўночная Карэя, як выглядае, даставіла ў чацьвер на сваё ўсходняе ўзьбярэжжа адну ракету.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных паведаміў Свабодзе, што ў Пхэньяне няма беларускага пасольства, консульства ці гандлёвага прадстаўніцтва, гэтаксама як у Менску няма ніякіх паўночнакарэйскіх прадстаўніцваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG