Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сімвалы свабоды» ад БМА


«Беларуская музычная альтэрнатыва» рыхтуе альбомы пра герб, сьцяг і беларускіх герояў.

Канцэртна-выдавецкі лэйбл «БМАgroup» рыхтуе дзьве новыя тэматычныя складанкі песень — «Песьні героям» і «Сімвалы свабоды».

Першы CD будзе прысьвечаны канкрэтным людзям і знакавым постацям беларускай гісторыі і культуры.

«Адметнасьць гэтай складанкі ў тым, што тут будуць сабраныя ня творы дадзеных асобаў, а песьні-прысьвячэньні ім. Гэта альбом-трыб’ют пра тых, каго павінен ведаць і насіць у сэрцы кожны беларус. Выданьне прымеркавана да 150-х угодкаў ад пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага», — паведамляе заснавальнік БМА Віталь Супрановіч.

Ужо ёсьць прысьвячэньні славутым постацям Беларусі — Кастусю Каліноўскаму, Францішку Багушэвічу, Янку Купалу, Уладзіміру Караткевічу, Максіму Багдановічу, Еўфрасіньні Полацкай ды іншым.

"Няма песьні пра твайго ўлюбёнага героя ці асобу, якой захапляесься? Дык напішы пра Ларысу Геніюш, Янку Філістовіча, Францішка Аляхновіча, Соф’ю Гальшанскую... Прапаноўвай і сваіх куміраў. Шмат годных людзей прысьвяцілі жыцьцё Беларусі, і нашая агульная задача — іх годна ўшанаваць«,— заклікае сайт БМА.

Другая складанка — пра нацыянальныя сымбалі Беларусі: бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». На CD будуць сабраныя творы розных выканаўцаў, якія зьвярталіся да гэтай тэмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG