Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкая паліцыя: Класкоўская падазраецца, а не абвінавачваецца ў замаху


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

«Паліцыя Стакгольма, акруга Сёдэртан, расьсьледуе справу Вольгі Класкоўскай, — пацьвердзіў Радыё Свабода камісар Ларс-Горан Рон. — Важна адзначыць, што Вольга цяпер знаходзіцца ў статусе падазраванай, а не абвінавачанай».

Камісар Рон паведаміў, што ў мінулыя выходныя Вольгу затрымалі па падазрэньні ў тым, што яна параніла нажом свайго партнэра. «Паколькі гэтае абвінавачаньне вельмі сур’ёзнае, Вольга будзе знаходзіцца ў турме да канца расьсьледаваньня».

«На дадзены момант паліцыя ня можа паведамляць абставіны інцыдэнту з прычыны канфідэнцыйнасьці інфармацыі», — заключыў камісар Рон.

Паліцыя не камэнтуе таксама ні стан здароўя мужа Вольгі Класкоўскай, ні тое, дзе знаходзяцца яе дзеці Адэм і Міраслава.

Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швэцыі 30 сакавіка па падазрэньні ў замаху на забойства мужа. Яна ў турме. Суд па яе справе можа адбыцца 15 красавіка.
XS
SM
MD
LG