Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Керы, усьлед за Абамам, скараціў сабе заробак


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры вырашыў пералічыць 5% свайго гадавога заробку дабрачыннай арганізацыі.

Сродкі будуць ахвяраваныя арганізацыі, якая займаецца аказаньнем дапамогі супрацоўнікам зьнешнепалітычнага ведамства ЗША, перадае ІТАР-ТАСС са спасылкай на кіраўніцу прэсавай службы Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыю Нуланд.

У сувязі з «адмысловымі абставінамі ў выглядзе сэквэстру» Керы «мае намер перадаць эквівалент пяці адсоткаў сваёй урадавай зарплаты» за год нейкай «дабрачыннай арганізацыі, якая аказвае садзейнічаньне супрацоўнікам Дзярждэпартамэнту», заявіла Нуланд.

Як удакладніла Нуланд, такія дабрачынныя арганізацыі дапамагаюць, да прыкладу, родным загіблых пры выкананьні службовага абавязку супрацоўнікаў зьнешнепалітычнага ведамства ЗША.

Якая менавіта арганізацыя атрымае грошы, пакуль не вырашана.

Шэф амэрыканскай дыпляматыі ў цяперашні час атрымлівае 183 тысячаў даляраў на год. Пяць адсоткаў ад гэтай сумы складуць каля 9 тысячаў даляраў. Керы хацеў, каб «ягоны ўклад аказаў непасрэднае ўзьдзеяньне на нашу вялікую сям’ю ў Дзярждэпартамэнце», падагульніла Нуланд.

Да таго, як ён стаў дзяржсакратаром ЗША, Керы быў самым багатым амэрыканскім сэнатарам. Яго багацьце ацэньваецца ў 193 мільёны даляраў.

Пра намер прэзыдэнта ЗША Барака Абамы зрэзаць самому сабе на 5% заробак, якая складае ў год 400 тысяч даляраў на год, днём раней абвясьціў Белы дом.

Акрамя таго, вярнуць частку заробоку (11 тысячаў) вырашылі шэф Пэнтагону Чак Хейгел і яго першы намесьнік Эштан Картэр.

Белы дом і рэспубліканская апазыцыя не змаглі да 1 сакавіка ўзгадніць бюджэт на цяперашні фінансавы год. У выніку гэтага ў ЗША быў абвешчаны сэквэстар — прымусовае скарачэньне дзяржаўных выдаткаў на 85 мільярдаў даляраў.

Агульны фінансавы стан сям’і Абамы, які сам кіраўнік ЗША ацаніў у леташнім траўні, — у 2,6–8,3 мільёна даляраў ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG