Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не выдасьць былога прэм’ер-міністра Таджыкістана


Украіна не выдасьць Таджыкістану былога прэм’ер-міністра гэтай краіны Абдумаліка Адбуладжонава.

Гэта зьвязанае з тым, што Абдуладжонаў мае статус уцекача ў ЗША, патлумачыла Свабодзе прэсавы сакратар Генпракуратуры Ўкраіны Маргарыта Велкава.

Абдуладжонава затрымалі 5 лютага пасьля таго, як ён прыляцёў з ЗША.

Таджыкскія ўлады абвінавачваюць Абдуладжонава, які спрабаваў супэрнічаць з дзейным прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонам на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году, у датычнасьці да замаху на Рахмона.

Абдулаёнава такасама вінавацяць у тадычнасьці да тэрарызму, да дзейнасьці баевікоў ў Сагдыйскай вобласьці Таджыкістану ў 1998-м, а таксама ў сувязях з арганізаванай злачыннасьцю.

Апошнія 10 год Абдуладжонаў пражыў у ЗША.

У інтэрвію Свабодзе ён сьцьвярджаў, што перамог на выбарах 1994 году, а таксама зьвінаваціў Эмамалі Рахмона ў фальшаваньні вынікаў тых прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG