Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі выдомыя імёны уладальнікаў 130 тыcячаў афшорных рахункаў


Міжнароднае журналісцкае расьсьледаваньне выявіла імёны 130 тысячаў чалавек з 170 краінаў, якія нібыта захоўвалі свае грошы на афшорных рахунках.

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў Міжнародны кансорцыум журналістаў-расьследвальнікаў (ICIJ), які базуецца ў Вашынгтоне і мае сетку супрацоўнікаў у больш чым 60 краінах.

У сьпісе фігуруе імя жонкі віцэ-прэм’ер Расеі Ігара Шувалава, а таксама прэзыдэнта Азэрбайджана Ільхама Аліева, ягонай жонкі і дачкі.

ICIJ гаворыць, што каля 2,5 мільёнаў дакумэнтаў раскрываюць сакрэтныя каналы, які заможныя людзі выкарыстоўваюць, каб схаваць сваё багацьце ў «падатковых гаванях».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG