Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр палітоляг Віктар Чарноў


Віктар Чарноў пайшоў з жыцьця 4 красавіка.

Віктар быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад моманту яе стварэньня.

«Ягоныя навуковыя інтарэсы былі накіраваны на вывучэньне палітычных сыстэмаў, спосабаў арганізацыі ўлады, адказнасьці ўлады перад грамадствам. Яго палітычныя інтарэсы гарманавалі з навуковымі: ён імкнуўся садзейнічаць станаўленьню эфектыўнай і адказнай перад людзьмі ўлады ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні АГП.

«У нашай краіне зусім няшмат людзей, якіх можна было б назваць навукоўцамі-палітолагамі найвышэйшай кваліфікацыі. Віктар быў адным зь іх, з тых, каго можна лічыць заснавальнікамі беларускай паліталагічнай школы. (...) Мы верым, што праца і ідэі Віктара Чарнова дапамогуць нашым грамадзянам пабудаваць сапраўдную эўрапейскую дэмакратычную краіну. Краіну, у якой будзе адказная перад грамадзянамі, дэмакратычна абіраемая ўладу. Краіну, пра якую Віктар марыў» — адзначае ў нэкралёгу АГП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG