Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пагражае карумпаваным чыноўнікам турмою


Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым турэмнае зьняволеньне для карумпаваных чыноўнікаў і зьнішчэньне камэрцыйных структур, у інтарэсах якіх могуць дзейнічаць дзяржаўныя службоўцы.

«Калі толькі мне будзе дакладзена пра тое, што чыноўнік зьвязаўся з камэрцыйнай структурай для рэалізацыі сваіх патрэбаў, без усялякіх разбораў: зьнішчаецца камэрцыйная структура, чыноўнік ідзе ў турму», — заявіў Лукашэнка на нарадзе з прадстаўнікамі праваахоўных і судовых органаў.

«Ваша задача падумаць, як мы вернемся да пытаньняў антыкарупцыйнага заканадаўства і раз і назаўжды вырашым гэтую праблему», — цытуе Лукашэнку «Інтэрфакс».

Аляксандар Лукашэнка абяцаў перамагчы карупцыю яшчэ падчас сваёй першай выбарчай кампаніі 1994 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG