Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 красавіка: КДБ арыштаваў Адамовіча, Акаеў адрокся ад прэзыдэнцтва, легалізавалі Салідарнасьць.


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЁНЬНЯ Ў СЬВЕЦЕ:

Міністры замежных спраў краін СНД зьбяруцца ў Ташкенце. Сярод іншага будуць абмяркоўваць пагадненьне пра ўзаемнае прызнаньне дыплёмаў аб вышэйшай і вышэйшай прафэсійнай адукацыі. Будзе абмяркоўвацца таксама парадак стварэньня сумесных груп спэцыялістаў памежных ведамстваў для хуткага рэагаваньня на пагрозы на зьнешніх межах СНД.

У Алма Аце пачнуцца перамовы наконт ядзернай праграмы Ірану паміж прадстаўнікамі гэтай краіны і так званай групы P5+1 – гэта пяць сталых чальцоў Рады бясьпекі ААН плюс Нямеччына.

Лятучы ўнівэрсытэт запрашае ў Галерэю Ў на лекцыю вядомага архітэктара, тэарэтыка мастацтва Ігара Духана «Карціны шчасьця. Нэаклясыцызм у ХХ-ХХІ стагодзьдзі». Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

У Менску на праспэкце Незалежнасьці 58, корпус 6 адкрыецца першая дабрачынная крама «KaliLaska». Пачатак а 19.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1793 – нарадзіўся Канстанцін Радзівіл, палітычны дзяяч, мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў. Сабраў вялізную бібліятэку, калекцыю твораў мастацтва, запісваў мясцовыя гаворкі і зьбіраў фальклёр.

1896 – у Афінах адкрыліся першыя сучасныя Алімпійскія гульні.

1970 – паводле рашэньня савецкага кіраўніцтва парэшткі Адольфа Гітлера і Эвы Браўн былі эксгумаваныя і спаленыя ў Нямеччыне, непадалёк ад Магдэбурга.

1972 – заснаваны дзяржаўны купалаўскі запаведнік «Вязынка».

1989 – у Польшчы легалізаваны прафсаюз «Салідарнасьць».

1990 – Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.

1992 – Босьнія і Герцагавіна заявілі пра выхад зь Югаславіі.

1996 – КГБ Беларусі арыштаваў паэта Славаміра Адамовіча за ягоны верш «Убей президента», зьмешчаны ў віцебскай газэце «Выбар».

2005 – Аскар Акаеў ад гэтай даты склаў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта Кіргізстану. Гэта ён зрабіў у Маскве, куды ўцёк пасьля масавых пратэстаў у краіне. Да ўлады па ім прыйшоў Курманбек Бакіеў, зь ім паўторыцца гэтая ж гісторыя, толькі Бакіеў апынецца ў Беларусі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Жыць хочацца, бадай што, як ніколі,
тым больш любіць, тым больш, калі вясна,
тым больш, калі ў цябе дачка на волі,
тым больш, калі яе ў цябе няма...


Славамір Адамовіч
XS
SM
MD
LG