Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі мітынгу ў Бішкеку прыгразілі падпаліць пасольства Беларусі


Ондуруш Тактанасыраў падчас пікетаваньня беларускага пасольства ў Бішкеку, Жнівень 2012
Ондуруш Тактанасыраў падчас пікетаваньня беларускага пасольства ў Бішкеку, Жнівень 2012
Кіргіскі праваабаронца Ондуруш Тактанасыраў паабяцаў абліць бэнзінам будынак пасольства Беларусі ў Бішкеку і падпаліць яго. Гэта ён зробіць у тым выпадку, калі афіцыйны Менск не экстрадзіруе ў Кіргізстан зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Такую заяву Тактанасыраў зрабіў 4 красавіка на мітынгу каля беларускай амбасады ў Бішкеку, паведамляе партал «Новы рэгіён».

Паводле праваабаронцы, Бішкек ня раз зьвяртаўся да беларускіх уладаў з запытам аб выдачы Бакіева, аднак атрымліваў адмову. Вінаваты ў гэтым, заявіў Тактанасыраў, асабіста Аляксандар Лукашэнка, які «працягвае хаваць небясьпечнага злачынцу».

«Калі нашы патрабаваньні ня будуць выкананыя, мы вымушаны будзем пайсьці на радыкальныя меры — абліць бэнзінам пасольства Беларусі і падпаліць будынак. Потым я закідаю пасольства тухлымі яйкамі. Да людзей, якія хаваюць забойцаў, іншых адносінаў быць ня можа», — сказаў ён.

У якасьці доказу сур’ёзнасьці сваіх намераў праваабаронца спаліў партрэты Курманбека Бакіева і Аляксандра Лукашэнкі перад парадным уваходам у будынак пасольства Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG