Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: адкрыцьцё выставы «Беларусь у абдымках зорак», дзень нараджэньня Льва Сапегі і Алега Хаменкі


Леў Сапега
Леў Сапега

Бліц-агляд падзеяў 4 красавіка.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Доме ўраду адбудзецца пасяджэньне пастаяннай камісіі ПП НС па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.
Будзе разгледжаны законапраект «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя законы па пытаньнях дзейнасьці палітычных партый і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў»

Адбудзецца брыфінг прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных. Пачатак аб 11-ай гадзіне

Прэс-канфэрэнцыя «Менчукі аб’ядноўваюцца супраць ўшчыльненьня», якая будзе прысьвечана аб’яднаньню мясцовых ініцыятыўных групаў грамадзянаў супраць палітыкі ўшчыльненьня, якую праводзіць Менгарвыканкам. Пачатак а 12-ай гадзіне. Адрас і месца правядзеньня: вул. Кульман, 4, офіс прафсаюзу РЭП (першы пад’езд, першы паверх).

У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыцьцё выставы фатаграфіяў Віктара Малышчыца «Беларусь у абдымках зорак». Пачатак а 18.00.

Культуроляг, тэлежурналіст і выкладнік ЭГУ Максім Жбанкоў будзе працаваць за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ», дзе прэзэнтуе сваю новую кнігу «NO STYLE. Белкульт Між Вудстакам і «Дажынкамі». Пачатак у 19.00.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1794 — пад Рацлавіцамі, каля Кракава, адбылася першая буйная бітва ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцкае войска перамагло




1949 ― у Вашынгтоне падпісаная Паўночнаатлянтычная дамова, якая паклала пачатак Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы — NATO

1949 — прынятая пастанова Савету міністраў СССР аб глушэньні заходніх радыёстанцый

У гэты дзень нарадзіліся:

1557 ― Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч Вялікага княства Літоўскага

1891 ― Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч

1896 ― Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец, прадпрымальнік

1896 ― Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар

1899 ― Віталь Хамёнак, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар

1904 ― Юры Кашыра, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны рымска-каталіцкага касьцёлу

1967 ― Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац»



У гэты дзень памёрлі:

1538 — Алена Глінская, ураджэнка Вялікага княства Літоўскага, рэгент Маскоўскага княства, жонка цара Васіля III і маці Івана Жахлівага

1656 — Шымон Старавольскі, польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі ксёндз

1682 — Міхал Казімер Пац, гетман вялікі літоўскі, палявы гетман літоўскі, віленскі ваявода

1846 — Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст

1922 — Эміль Абрамовіч, рэвалюцыйны дзяяч

1968 — Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч



ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

...Я сам прыкладаў намаганьні па ўвядзеньні уніі і спыніць яе ўвядзеньне было б справай неразумнай. Аднак ніколі мне не прыходзіла думка, каб Ваша міласьць вырашыла прыводзіць людзей да яе гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі ўзбурылі і, дадам, прымусілі народ рускі да адпору... Што тычыцца небясьпекі, якая пагражае Вашаму жыцьцю, дык можна сказаць: «Кожны сам прычына сваей бяды...» Трэба выкарыстоўваць спрыяльныя абставіны, але нельга паддавацца неразумнаму захапленьню, асабліва калі справа ідзе пра веравызнаньне... Калі ґвалціце людзкія сумленьні, калі замыкаеце цэрквы, калі людзі без набажэнства, абрадаў хрысьціянскіх павінны гінуць, як няверуючыя, калі самавольна дамагаецеся любові і павагі да гаспадара, тады абыходзіцеся без нас. Калі ж з прычыны ўціскаў у народзе паўстане непакой, які трэба ўціхамірваць, тады намі (г. зн. сьвецкай уладай) добра дзьверы запхнуць. ...Калі Вы на гэтым маім напамінаньні не расьпячатаеце і не адчыніце цэрквы, тады я сам загадаю іх расьпячатаць і праваслаўным аддаць.

Леў Сапега у пасланьні да Язафата Кунцэвіча ад 22 сакавіка 1621:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG