Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забароняць выдаваць зарплату наяўнымі


Чарга ў банкамат у Магілёве

Чарга ў банкамат у Магілёве

Урад і Нацбанк зацьвердзілі плян сумесных дзеяньняў, накіраваны на павелічэньне долі безнаяўных разьлікаў да 50% да 1 студзеня 2016 году.

Згодна з гэтым плянам прадугледжаны шэраг адміністрацыйных захадаў, накіраваных на стымуляваньне росту долі безнаяўных разьлікаў. Плянуецца павялічыць колькасьць тэрміналаў для картак. На працягу гэтага году Нацбанк унясе ва ўрад прапанову аб усталяваньні гранічнага памеру плацяжу наяўнымі, звыш якога плаціць можна толькі ў безнаяўнай форме.

У пастанове таксама адзначаецца, што ў 2013–2015 гадах прадугледжана забесьпячэньне пераходу на выплату зарплаты работнікам суб’ектаў гаспадараньня ўсіх формаў уласнасьці праз рахункі ў банках, да якіх будуць выдадзеныя карткі ўнутранай плацёжнай сыстэмы, а па жаданьні ўладальнікаў рахункаў — карткі міжнародных плацёжных сыстэмаў.

Экс-старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч кажа, што кірунак, у прынцыпе, правільны, гэта ўсясьветныя тэндэнцыі. Але ён выказаў сумнеў, што гэта пасьпеюць зрабіць да 2016 году:

«Думаю, што падоўжаць тэрміны яшчэ гадоў на 5. Бо ў сельскай мясцовасьці банкаматаў, тэрміналаў амаль няма. Трэба іх усталяваць, арганізаваць прывоз грошай, ахову. Што тычыцца пераводу заробкаў на банкаўскія рахункі, то ў малым і сярэднім бізнэсе гэта яшчэ і не пачыналася, таксама будуць складанасьці. Так што адтэрмінуюць яшчэ на пэўны тэрмін гэты плян».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG