Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Століншчына: змаганьне за зямлю


Шмат дзе ў Столінскім раёне сем’і традыцыйна шматдзетныя.

У сельскім савеце Вялікае Ма́лешава, што ахоплівае вёскі Альгомель, Кароцічы, Лу́ткі, Талма́чава і Вялікае Малешава, гэткіх сямей 274.

У мясцовым СВК 200 працоўных месцаў — на 975 працаздольных. Большасьць сялян жывуць выключна з сваёй гаспадаркі, тут цудоўна родзяць агуркі.

Жыхары патрабуюць дадатковай зямлі пад гаспадарку ў залежнасьці ад велічыні сям’і, часам павялічваюць свае надзелы самавольна. Улады кажуць, што зямлі мала, даюць толькі па 40 сотак — што на сям’ю з трох чалавек, што зь дзесяці. І зьбіраюцца будаваць дадатковую, пятую жывёлагадоўчую фэрму, бо каровам мала месца. Фэрма створыць 70 працоўных месцаў і зойме каля 120 гектараў. Многія жыхары лічаць, што лепш бы тую зямлю падзялілі на ўсіх — то было б з чаго жыць і тым, хто застанецца бяз працы.

На сход жыхароў прыехалі 40 чыноўнікаў з раённага савету. Старшыня Столінскага райсавету Рыгор Пратасавіцкі абурыўся, што на сходзе зьявіліся без папярэджаньня журналісты, і быў супраць здымкаў без узгадненьня з выканкамам сельсавету. Жыхары ж былі ня супраць.

Варта адзначыць, што інфармацыя пра сход зьявілася толькі за суткі. Сход прайшоў у гарачых спрэчках, але нічым канкрэтным ня скончыўся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG