Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы муж Класкоўскай гатовы забраць сваю дачку ў Беларусь


Вольга Класкоўская з дачкой Міраславай на пікеце супраць разгортваньня рэпрэсій у Беларусі ля беларускага пасольства ў Стакгольме, 2011 год

Вольга Класкоўская з дачкой Міраславай на пікеце супраць разгортваньня рэпрэсій у Беларусі ля беларускага пасольства ў Стакгольме, 2011 год

Віталь Навумовіч, першы муж Вольгі Класкоўскай і бацька яе старэйшай дачкі Міраславы, гатовы забраць дзяўчынку да сябе:

«Калі Міра прыедзе, я буду толькі рады. Гэта вельмі непрыемная сытуацыя. Я быў супраць таго, каб Міраслава ўвогуле выяжджала зь Беларусі яшчэ ў 2007 годзе. Але для дзіця маці заўжды добрая».

Віталь нагадвае, што паводле рашэньня беларускага суду, якое было прынятае яшчэ да эміграцыі Вольгі Класкоўскай, апекуном Міраславы зьяўляецца ён. Дзяўчынка таксама зарэгістраваная ў ягонай менскай кватэры.

Бабуля Міраславы, Тацяна Навумовіч, таксама пацвярджае гатоўнасьць выхоўваць унучку ў Беларусі.

Пасьля таго як Вольга Класкоўская апынулася ў швэдзкай турме па абвінавачаньні ў замаху на забойства мужа, месцазнаходжаньне яе старэйшай дачкі Міраславы не вядомае. Сувязь зь ёю падтрымлівае сябар Вольгі былы сустаршыя Саюзу беларусаў Швэцыі Аляксей Ліцьвінчык.

Ліцьвінчык: «Я маю зь ёю кантакт праз тэлефон. Яна сказала, што ў яе ўсё ёсьць, усё выдатна, ежа ёсьць. Грошы на тэлефон я ёй паклаў, яна цяпер мае кантакт з сваёй бабуляй у Беларусі. Але ў любы момант яна можа прыйсьці да мяне жыць».

Міраславе Навумовіч 11 гадоў.
XS
SM
MD
LG