Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі 38 млн. працуюць невядома дзе і кім


Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Вольга Галадзец: 38 мільёнаў чалавек працаздольнага ўзросту «працуюць у непразрыстых умовах».

Яна патлумачыла, што ўсяго ў Расеі жыве 86 мільёнаў чалавек у працаздольным узросьце.

«У сэктарах, якія нам бачныя і зразумелыя, занята ўсяго 48 мільёнаў чалавек. Усе астатнія – незразумела, дзе занятыя, чым занятыя, як занятыя», – адзначыла Галадзец.

Для параўнаньня, у Беларусі паводле апошняга перапісу (2009 год) былі працаздольныя 5 млн. 853 тысячы чалавек. У Нацыянальным статыстычным камітэце паведамілі, што агульная колькасьць занятых у эканоміцы ў студзені-лютым сёлета склала 4,5 млн. чалавек. Іншых лічбаў там ня маюць.
XS
SM
MD
LG