Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэнд зь беларускімі каранямі прадаюць за 8 мільярдаў фунтаў


Крама Marks & Spencer у ангельскім горадзе Бірмінгэм. Фота: Shutterstock
Крама Marks & Spencer у ангельскім горадзе Бірмінгэм. Фота: Shutterstock

Marks & Spencer, адзін з самых вядомых у сьвеце гандлёвых брэндаў, створаны эмігрантам зь Беларусі, можа быць прададзены за 8 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў.

Marks & Spencer купляе шэйх з Катару. Перамовы працягваюцца. СМІ адзначаюць, што калі зьдзелка будзе завершаная, зьменіцца ўладальнік аднаго з апошніх гігантаў, што засталіся ў брытанскіх руках. Сетка крам, якія прапануюць тавары высокай якасьці выключна ад брытанскіх пастаўшчыкоў (да 2002 году) зьяўляецца моцным брэндам, які маюць 700 крам у Вялікабрытаніі і за мяжой. Адметны лягатып можна сустрэць на галоўных вуліцах у 40 краінах.

З нагоды гэтай амаль завершанай зьдзелкі мэдыі нагадваюць пра пачаткі фірмы (1884 год) і яе беларускі радавод. Міхал Марк (пазьней Майкл Маркс), беларускі габрэй, які прыбыў у Англію са Слоніма амаль 130 гадоў таму, на пазычаныя 5 фунтаў адкрыў вулічную ятку. Эмігрант, які слаба гаварыў па-ангельску, заснаваў свой першы «Penny Bazaar» на Kirkgate рынку ў Лідсе. Праз 10 гадоў да яго далучыўся супольнік, Томас Спэнсэр, уладальнік пасьпяховай кнігарні. Ён інвэставаў у справу 300 фунтаў і супольнікі адкрылі сваю першую краму. Да 1900 году яны ўжо мелі 36 ятак і 12 крам на галоўных вуліцах.

Майкл Маркс і Томас Спэнсэр разьвівалі свой бізнэс настолькі пасьпяхова, што брэнд захаваўся да сёньня. Ад яткі да ўплывовай на біржы кампаніі, візытоўкі брытанскага гандлю. 10 млрд фунтаў абароту M&S толькі ў мінулым годзе прынесьлі прыбытак 650 мільёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG