Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падабаецца вам новы выгляд сайту Свабоды?


Новы выгляд галоўнай старонкі сайту
Новы выгляд галоўнай старонкі сайту

Як маглі заўважыць чытачы нашага сайту, мы зьмянілі дызайн галоўнай старонкі. Перш-наперш, мы хочам зрабіць сайт Радыё Свабода больш інфармацыйна насычаным і зручным.

Абнаўленьні пакуль закранулі толькі галоўную старонку. Цяпер яна мае вэртыкальную структуру. Мы разьдзялілі блёкі «Галоўнае» і «Блогі».

Прыбралі «белыя плямы» ды інтэрвалы, павялічылі навінную стужку, яна знаходзіцца ў цэнтральным слупку, адразу пасьля «Падзеяў дня».

На сайце зьявіўся асобны блёк з вашымі апошнімі камэнтарамі, стужка твітэра Радыё Свабода, форма зваротнай сувязі, празь якую вы заўжды можаце з намі зьвязацца ці падзяліцца інфармацыяй.

Адна з самых важных зьменаў — новы плэер, каб слухаць Радыё Свабода онлайн (справа). Вы можаце падключыцца да нашага радыё ў любы час з 6 да 24 гадзінаў, паслухаць праграму ў запісе.

Штодня з 18 да 21 — «Жывая Свабода», навіны зь месца падзеяў, камэнтары ў жывым эфіры, музыка і аналітыка ад экспэртаў. Вы можаце наўпрост пазваніць у студыю, зьвязацца праз скайп, даслаць камэнтар.

Пакідайце, калі ласка, Вашыя заўвагі ды прапановы ў камэнтарах да гэтага матэрыялу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG