Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узламаны сайт магілёўскай «Вясны»


Барыс Бухель
Барыс Бухель

На сайце магілёўскай філіі праваабаронцага цэнтру «Вясна» зьявілася публікацыя з пагрозамі магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля незалежнаму журналісту Алесю Буракову.

Праваабаронца Барыс Бухель заяўляе, што яе не пісаў нічога такога. Прызнае, што выказваў, у тым ліку праз тэлефон, незадавальненьні Буракаву, пра некаторыя ягоныя публікацыі, аднак пагрозаў, што зьвернецца на журналіста ў суд не было. Гэты былі проста спрэчкі, кажа ён.

Алесь Буракоў заяўляе, што спэцслужбы такім чынам пачалі падрыхтоўку да прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году.

«Калі такія публікацыі зьяўляюцца, то яны сьведчаць, што незалежныя журналісты і праваабаронцы дзейнічаюць у слушным кірунку і гэтая дзейнасьць непакоіць спэцслужбы. Гэта ня першая спроба ў Магілёве зрабіць такі правакацыйны кантэнт. На працягу трох месяцаў рассылаюцца праз электронную пошту дыскрэдытуючыя паведамленьні пра журналістаў і праваабаронцаў. Такая хваля правакацыяў будзе нарастаць і гэта будзе доўжыцца да 2015 году», — кажа Буракоў.

У менскім офісе «Вясны» факт узлому сайту пацьвярджаюць, аднак устрымліваюцца пакуль ад камэнтароў. Заяўляюць, што шукаюць, як узлом адбыўся і хто гэта мог зрабіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG