Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яна распачалася ўрачыстай працэсіяй, якую ўзначальваў мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ён нёс у руках рэлікварый, які потым усталявалі на галоўным алтары. Разам з Тадэвушам Кандрусевічам у працэсіі бралі ўдзел багата сьвятароў і вернікаў.

Рэлікварый — вельмі прыгожа аздоблены крыж, у сярэдзіне якога за маленькім шкельцам знаходзіцца некалькі кропляў крыві Яна Паўла ІІ.

Крыж быў перададзены ў Беларусь былым асабістым сакратаром Яна Паўла ІІ мітрапалітам Кракаўскім Станіславам Дзівішам на просьбу пробашча Чырвонага касьцёла ксяндза Ўладзіслава Завальнюка.

Калі Ян Павел ІІ хварэў у ватыканскай клініцы, лекары ўзялі ў яго кроў. Два з чатырох кантэйнэраў з гэтай крывёй пасьля сьмерці Яна Паўла ІІ перадалі Станіславу Дзівішу.


Падчас прамовы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра асобу Яна Паўла ІІ. Ён сказаў, што гэта чалавек, за пантыфікат якога адбыліся вельмі вялікія зьмены ў сьвеце, а менавіта — распад камуністычнай сыстэмы, і калі ён быў папам, пачалі аднаўляцца касьцёлы на Ўсходзе.

Рэліквіі Яна Паўла ІІ застануцца ў Чырвоным касьцёле і будуць адкрытымі для ўшанаваньня вернікамі.

Па заканчэньні імшы адбылося ўшанаваньне. Людзі мелі магчымасьць пацалаваць крыж з рэліквіямі і памаліцца каля яго.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG