Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рубінаў запрасіў папу ў Беларусь


Папа рымскі Францішак

Папа рымскі Францішак

Старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў, адкрываючы 2 красавіка сэсію верхняй палаты, паведаміў, што падчас візыту ў Ватыкан перадаў пантыфіку запрашэньне наведаць Беларусь.

Беларуская дэлегацыя прысутнічала на інтранізацыі папы рымскага Францішка.

«Мы праінфармавалі пантыфіка аб тым, што каталікі і праваслаўныя Беларусі жывуць у міры і згодзе, і выказалі надзею, што папа Рымскі зможа наведаць Беларусь», — цытуе Рубінава Інтэрфакс.

Ад Беларусі на інтранізацыі прысутнічаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ад афіцыйнага Менску — старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Раней Аляксандар Лукашэнка накіраваў папу Францішку віншаваньне, у якім заявіў, што будзе рады вітаць папу Рымскага «на гасьціннай беларускай зямлі». Таксама ён выказаў надзею на ўмацаваньне «добрых дачыненьняў».
XS
SM
MD
LG