Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар «Гродназнаўства» Вячаслаў Швед застаўся без пасады прафэсара

абноўлена

Вячаслаў Швед
Вячаслаў Швед

Рада Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы большасьцю галасоў не зацьвердзіла пад па Вячаслава Шведа на пасаду прафэсара.

У сакавіку Шведа пазбавілі пасады кіраўніка катэдры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму.

Паводле самога Вячаслава Шведа, праз 2-3 дні павінен зьявіцца загад рэктара ўнівэрсытэту пра ягоны далейшы лёс. Хутчэй за ўсё гэта будзе загад аб звальненьні.

Вячаслаў Швед адпрацаваў у Гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы звыш за 30 гадоў. Год таму яго ўзнагародзілі мэдалём «За заслугі перад Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэтам імя Янкі Купалы».

Вячаслаў Швед аўтар шматлікіх кніг па гісторыі Горадні. Ён таксама адзін з аўтараў кнігі «Гродназнаўства». Першапачаткова інфармацыя пра кнігу шырока падавалася ў мясцовых СМІ, ладзіліся прэзэнтацыі. Але празь некаторы час аўтараў пачалі выклікаць на размовы з супрацоўнікамі рэктарату, а таксама КДБ.

Аднаго з аўтараў — Андрэя Чарнякевіча з фармулёўкаю «за парушэньне працоўнай дысцыпліны» з ГрДУ звольнілі. Пазьней старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра публічна прызнаўся, што асабіста даў загад звольніць з Гарадзенскага ўнівэрсытэту дацэнта Андрэя Чарнякевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG