Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запускае ядзерны рэактар


Комплекс у Ёнбэне

Комплекс у Ёнбэне

Паўночная Карэя абвясьціла, што адновіць працу ядзернага рэактара ў Ёнбэне.

Гэты рэактар спынілі ў 2007 годзе.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК паведаміла, што Пхэньян запусьціць увесь комплекс, які ўключае ў сябе і завод па ўзбагачэньню ўрану.

Плютоні для першых двух выпрабаваньняў ядзернай зброі ў 2006 і 2009 гадах быў зроблены ў Ёнбэне.

Рэактар быў часткова дэмантаваны ў 2007-м, калі наўзамен Паўночная Карэя адтрымала ад міжнароднай супольнасьці 50 000 тонаў мазуту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG