Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Раёнка» пазбавіла Аўтуховіча званьня ўдзельніка вайны ў Аўганістане


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Ваўкавыская раённая газэта «Наш час» апублікавала сьпіс ураджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Аўганістане. Напачатку ў гэтым сьпісе не аказалася прозьвішча палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.

Сьпіс ураджэнцаў Ваўкавышчыны, якія ўдзельнічалі ў Аўганскай вайне, надрукаваны ў газэце пад загалоўкам «Памятаем. Ганарымся». На сайце рэдакцыі пачалі друкавацца і біяграфіі ўдзельнікаў вайны ў Аўганістане.

Аднак у гэтых публікацыях не было ні прозьвішча Аўтуховіча, ні інфармацыі пра тое, што ён служыў у Аўганістане, ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, дзьвумя медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

Рэдактарка газэты Валянціна Курылік патлумачыла Свабодзе, што сьпісы войнаў-аўганцаў выданьню далі у ваенкамаце.

Неўзабаве пасьля нашага тэлефанаваньня у рэдакцыю, прозьвішча Мікалая Аўтуховіча зьявілася на сайце раённага выданьня .


Даведка Свабоды: Мікалай Аўтуховіч


Зьняволены 8 лютага 2009 г. — дагэтуль за кратамі

Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску.

Служыў кіроўцам у ракетных войсках у Саратаўскай вобласьці Расеі. Скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Аўганістане.

За ахову моста пад Кандагарам ды ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі: «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

Звольніўся з арміі ў 1991 г. Стаў займацца таксовачным бізнэсам.

У Ваўкавыску заснаваў валейбольны турнір з нагоды вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

Жанаты, мае дачку.

15 кастрычніка 2005 г. быў зьняволены за ўхіленьне ад выплаты падаткаў і за прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі і ліцэнзіі.

Асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на 3,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

У студзені 2008 г. зьняволеньне было замененае папраўчымі работамі на месцы жыхарства. Па вызваленьні працаваў кіроўцам у Ваўкавыску.

8 лютага 2009 г. быў зьняволены разам зь Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG