Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША штогод будуць выдзяляць па 90 мільярдаў даляраў на падтрымку аўтыстаў


Дзіцёнак, які пакутуе на аўтызм
Дзіцёнак, які пакутуе на аўтызм

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама з нагоды Ўсясьветнага дня распаўсюду інфармацыі пра праблему аўтызму заклікаў амэрыканцаў пашырыць свае веды пра гэтую хваробу і даведацца, што можна зрабіць для дапамогі аўтыстам.

Абама адзначыў, што, паводле дадзеных статыстыкі, адзін з 88 дзяцей у ЗША пакутуе на аўтызм, а прычыны гэтага захворваньня пакуль застаюцца не зусім яснымі.

Рэформа сыстэмы аховы здароўя, якая адбываецца ў ЗША, прадугледжвае забарону на адмову дзецям-аўтыстам ў страхоўцы, а таксама ўводзіць бясплатныя праверкі дзяцей на аўтызм, падкрэсьліў Абама.

У ЗША Ўсясьветны дзень распаўсюду інфармацыі пра праблему аўтызму 2 красавіка адзначаюць досыць шырока, адзначае РІА «Новости». Многія дзяржаўныя будынкі і афарбоўваюць у блакітны колер, ладзяцца дабрачынныя мерапрыемствы — ад маршаў да спартыўных спаборніцтваў (да прыкладу, аматарскі турнір па гольфе ў падтрымку аўтыстаў фінансуе мільярдэр Дональд Трамп).

Лячэньне, адукацыя, сацыяльныя і дасьледчыя праграмы, накіраваныя на падтрымку людзей з дыягназам «аўтызм», будуць абыходзіцца бюджэту ЗША ў 90 мільярдаў даляраў на год, гаворыцца ў дакладзе адміністрацыі ЗША за 2012 год.

У дакладзе адзначаецца, што аўтызм становіцца ўсё больш распаўсюджаным дыягназам.

Выхаваньне, лячэньне і сацыялізацыя дзіцяці з такім дыягназам абыходзіцца ў сярэднім у 3,5-5 мільёнаў даляраў, сьцьвярджае амэрыканская арганізацыя «Супольнасьць аўтыстаў».

Аўтызм — пастаяннае парушэньне разьвіцьця, якое праяўляецца на працягу першых трох гадоў жыцьця і зьяўляецца сьледствам неўралагічнага растройства, адбіваецца на функцыянаваньні мозгу. На аўтызм пакутуюць незалежна ад полу, расавай прыналежнасьці або сацыяльна-эканамічнага становішча. Для аўтызму характэрныя парушэньні здольнасьцяў да сацыяльнага зносінаў, праблемы ў камунікацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG