Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: баевікі напалі на газавае радовішча Акас


Газавае радовішча ў Іраку. Ілюстратыўнае фота

Газавае радовішча ў Іраку. Ілюстратыўнае фота

У выніку забітыя і выкрадзеныя некалькі адмыслоўцаў.

Баевікі разграмілі і спалілі некалькі бытовак газавікоў і офіс адной з кампаніяў, якая абслугоўе радовішча.

Пасьля гэтага яны зьніклі ў невядомым накірунку.

Паліцыя і вайскоўцы вядуць пошук.

Іракскія мэдыі паведамляюць, што баевікі забілі дваіх і выкралі яшчэ аднаго інжынэра.

Агенцтва Reuters перадае, што загінулі як меней трое чалавек, а дваіх газавікоў баевікі ўзяді ў закладнікі.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьці за напад, перадае ІТАР-ТАСС.

На думку прадстаўнікоў іракскіх спэцслужбаў, радовішча атакавалі баевікі мясцовага крыла «Аль-Каіды». Гэтая групоўка кантралюе мясцовасьць ўздоўж мяжы зь Сырыяй,
XS
SM
MD
LG