Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Намесьнік галоўнага рэдактара Радыё Свабода Багдан Андрусышын расказвае пра зьмены ў графіку вяшчаньня Свабоды.

Зь пераходам на летні час мы пачынаем новы сэзон вяшчаньня. У адпаведнасьці з гэтым нашы хвалі памяняліся.

Памяняўся і час нашага вяшчаньня — цяпер слухайце нас штовечар ад 18-й да 21-й, а калі прапусьціце вечаровы эфір, бяды няма: штораніцы ад 7-й да 8-й вы зможаце паслухаць паўтор выніковай гадзіны папярэдняга дня.

Вы таксама можаце працягваць слухаць нас праз інтэрнэт і спадарожнікавае вяшчаньне — штодня амаль круглыя суткі.

Акрамя зьмены хваляў і часу перадачаў, што яшчэ зьменіцца ў новым сэзоне?

Самае галоўнае — гэта інтэрактыўнасьць. Мы хочам, каб нашы перадачы, наш прадукт на сайце былі ня толькі нагодай даведацца пра апошнія міжнародныя навіны альбо пра падзеі ў Беларусі. Ня толькі нагодай пачуць абшырны аналіз таго, што адбываецца. А таксама нагодай пачуць вашу рэакцыю на гэтыя падзеі. Што вас цікавіць — і што, на вашу думку, мы робім добра, а што маглі б рабіць лепш? Мы зацікаўленыя ў тым, каб нашы праграмы былі не маналёгам, а дыялёгам з вамі.

Як зможа наша аўдыторыя гэта рэалізаваць?

Падчас кожнай перадачы ў жывым эфіры ў 18:00, 19:00 і 20:00 вядучыя будуць весьці прамы дыялёг з нашымі карэспандэнтамі зь месца падзеяў — і вы можаце ўступіць у гэтую размову. Тэлефануйце адразу ў нашую студыю: +375-296-514-204. Пішыце на адрасы: svaboda.org і svaboda.by. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio. Кантактуйце з намі у сацыяльных сетках.

Вырашайма разам праблемы й пытаньні, якія цікавяць нас усіх.

Ці будзе магчымасьць далей слухаць аналітычныя перадачы?

Безумоўна. Сьвежыя выпускі аўтарскіх перадачаў — Праскі акцэнт, Званочкі, Вольная студыя, Свабода ў турмах, Падарожжы Свабоды — усе гэтыя перадачы будуць у нашым тыднёвым графіку. Вы маеце магчымасьць ня толькі слухаць, але й глядзець нас: у інтэрнэт-відэаперадачах Свабода бяз гальштукаў , (па чацьвяргах і пятніцах), а таксама ў штотыднёвай аналітычнай праграме на спадарожнікавым канале Белсат — Зона Свабоды.
XS
SM
MD
LG