Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Многія краіны Эўропы сёньня ўначы перайшлі на «летні час», скараціўшы на гадзіну розьніцу зь Беларусьсю.

Большасьць эўрапейскіх краінаў сёньня ўначы перайшла на летні час: у Вільні, Рызе і Кіеве ён зраўняўся зь беларускім, у Варшаве стала на гадзіну менш, чым у Менску, у Маскве па-ранейшаму засталося на гадзіну больш.

Беларусь перастала пераводзіць гадзіньнікі ўсьлед за Расеяй: 30 кастрычніка 2011. Годам раней гэтак жа зрабіў Казахстан: увесь Мытны зьвяз пастаянна жыве па летнім часе.

Тыдзень таму Вярхоўны суд Расеі адмовіўся задаволіць патрабаваньне кіраўніка «Лігі абароны пацыентаў» Аляксандра Саверскага аб адмене «летняга часу». Саверскі лічыць, што з-за розьніцы ў астранамічным і паясным часе жыхары Расеі ня могуць у поўнай меры карыстацца правам на адпачынак і здароўе. Кіраўнік лігі прывёў зьвесткі сацыялягічных апытаньняў і меркаваньні спэцыялістаў аб неспрыяльным уплыве пастаяннага «летняга часу». «Я стараўся абараніць права грамадзян і дзяцей на нармальны сон», — сказаў ён.

Аляксандар Лукашэнка — праціўнік пераходу на зімовы час і ня раз выказваўся супраць «пераводу гадзіньнікаў туды-сюды». Аднак калі ў 2012 годзе ў Дзярждуме пачала абмяркоўвацца магчымасьць вяртаньня да зімовага часу, ён пацьвердзіў, што «разам з расіянамі вызначыцца, як паступіць у дадзеным выпадку».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG