Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кротаву выставілі абвінавачаньне


Будынак МУС у Менску

Будынак МУС у Менску

Кіраўніка Галоўнай управы ўласнай бясьпекі МУС Уладзімера Кротава вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу «перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў, якое было зьдзейсьнена з карысьлівай ці іншай асабістай зацікаўленасьці».

Такое абвіначваньне выставіў Кротаву Сьледчы камітэт.

«Мера стрыманьня пакінутая бязь зьмены», — заявілі Інтэрфаксу ў СК.

Падпалкоўніка Кротава затрымалі ў другой палове сакавіка. Супраць яго завялі крымінальную справу «на падставе сабраных матэрыялаў».

Кротаву пагражае штраф і да шасьці гадоў пазбаўленьня волі, альбо забарона займаць адказныя пасады.
XS
SM
MD
LG