Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апоўзень у Тыбеце. Ёсьць ахвяры


Тыбет, ілюстрацыйнае фота
Тыбет, ілюстрацыйнае фота

На месцы гіганцкага апоўзьня ў Тыбеце, які абрынуўся на горназдабыўны комплекс у пятніцу, знойдзеныя 17 целаў загіблых.

66 гарнякоў, якія апынуліся пад заваламі, лічацца зьніклымі, шанцаў на іх выратаваньне амаль няма.

Больш за 3 тысяч ратавальнікаў, узброеных цяжкай землеройные тэхнікай і адчувальным абсталяваньнем, не змаглі выявіць прыкмет жыцьця пад зямлёй.

Месца катастрофы знаходзіцца на вышыні амаль 5 тысяч мэтраў над узроўнем мора, недалёка ад сталіцы Тыбету Лхасы, перадае BBC.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG