Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ярданіі — першы ўрад, прэм’ера якога абраў парлямэнт


Партрэт караля Абдалы ІІ падчас футбольнага матчу паміж Японіяй і Ярданіяй

Партрэт караля Абдалы ІІ падчас футбольнага матчу паміж Японіяй і Ярданіяй

Кароль Ярданіі Абдала II у суботу прыняў прысягу ў кабінэта міністраў, які ўпершыню ў гісторыі краіны ўзначальвае прэм’ер, абраны парлямэнтам, а не прызначаны самім каралём.

Прэм’ер Абдала Енсур быў абраны новым парлямэнтам Ярданіі на пачатку сакавіка.

Новы ўрад, які складаецца з 19 чалавек, — найменшы больш чым за чатыры дзесяцігоддзьзі. У яго складзе — 14 навічкоў, зь іх адна жанчына. Міністэрства абароны, унутраных справаў, фінансаў і замежных справаў узначалілі вэтэраны.

Новы ўрад яшчэ павінен быць зацьверджаны парлямэнтам Ярданіі.
XS
SM
MD
LG