Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі называе заявы ЗША «цынічнымі» і «правакацыйнымі»


Масква лічыць, што пазыцыя Вашынгтона ў сувязі з праверкамі некамэрцыйных арганізацый у Расеі, сьведчыць аб намеры ЗША ўмешвацца ў расейскія ўнутраныя справы.

Менавіта так афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч расцаніў заяву прэсавага сакратара дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыі Нуланд аб намеры Вашынгтона фінансаваць асобныя недзяржаўныя арганізацыі ў Расеі праз трэція краіны.

«Цынічнай» і «правакацыйнай» назваў расейскі дыплямат ўчарашнюю заяву Нуланд, якая параўнала праверкі недзяржаўных арганізацый ў Расеі з «паляваньнем на вядзьмарак».

Расейскія ўлады сьцьвярджаюць, што дзейнічаюць у мэтах выкананьня новага закону, які патрабуе ад грамадзкіх арганізацый, якія маюць дачыненьне да палітычнай дзейнасьці і фінансуюцца з-за мяжы, зарэгістравацца ў якасьці «замежных агентаў».
XS
SM
MD
LG