Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП — Мясьніковічу: «Адкуль даўгі?»


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьвярнуўся да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча з прапановай растлумачыць сытуацыю па зьнешніх валютных абавязацельствах Беларусі, паведамляе прэс-служба партыі.

У лісьце да Мясьніковіча АГП выказвае занепакоенасьць рэзкім ростам дзяржаўнай пазыковай нагрузкі. «Высокая верагоднасьць таго, што у 2013 годзе як зьнешні дзяржаўны, гэтак і сукупны доўг перавысяць парог эканамічнай бясьпекі. Расходы па абслугоўваньні дзяржаўнага доўгу рэзка зьніжаюць магчымасьці па мадэрнізацыі эканомікі, адукацыі і аховы здароўя», — зазначаецца ў ім.

Сытуацыю з фінансамі, мяркуюць у АГП, узмацняе «створаная рукамі органаў дзяржкіраваньня піраміда рублёвых укладаў». «Ва умовах мяккай грашовай палітыкі надзвычай высокія стаўкі рублёвых дэпазытаў істотна абмяжоўваюць доступ камэрцыйных арганізацый да крэдытных рэсурсаў», — гаворыцца ў лісьце.

У гэтай сытуацыі, упэўненыя у АГП, вельмі важна не дапусьціць чарговага удару па укладах насельніцтва, захаваць зьберажэньні простых беларусаў. «Ацэнка зьнешніх абавязацельстваў краіны для гэтага надзвычай важная. Павялічваюцца рызыкі правядзеньня спэкуляцыйных атак на беларускі рубель. Існуе небясьпека правядзеньня інсайдарскіх угодаў, калі некаторыя асобы і структуры, выкарыстоўваючы закрытую інфармацыю, паспрабуюць выйсьці з рублёвых дэпазытаў. Гэта можа прывесьці да вельмі негатыўных наступстваў для банкаўскай сыстэм краіны ў цэлым», — зазначаецца ў лісьце.

Палітрада АГП зьвяртаецца да Мясьніковіча з прапановай растлумачыць сытуацыю па зьнешніх валютных абавязацельствах Рэспублікі Беларусь у 2013 годзе ў цэлым і па адносінах з Вэнэсуэлай у прыватнасьці. «Для ліквідацыі спэкуляцыйных чутак да грамадзкасьці важна данесьці інфармацыю аб стане разьлікаў за вэнэсуэльскую нафту. Калі ж Беларусь атрымала ад Вэнэсуэлы таварны крэдыт, то на якіх умовах, калі і ў якой форме мяркуецца яго пагашэньне», — лічаць у партыі.

У АГП мяркуюць, што "толькі палітыка поўнай празрыстасьці забясьпечвае давер да органаў дзяржкіраваньня ў цэлым і да беларускага рубля і банкаўскай сыстэм ў прыватнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG