Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР аб’явіла «ваенную фазу» адносінаў з Паўднёвай Карэяй


Узаемаадносіны паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі рэзка абвастрыліся: Пхеньян паведаміў аб «ваеннай фазе» дачыненьняў паміж Карэйскай народна-дэмакратычнай рэспублікай і Рэспублікай Карэя.

Сусьветныя агенцтвы нават успрынялі гэта як аб’яўленьне вайны, але потым гэта патлумачылі памылкай у перакладзе.

Раніцай 30 сакавіка паўночнакарэйскае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва паведаміла, што КНДР уступіла ў «стан вайны» з Паўднёвай Карэяй і з гэтага часу «усе пытаньні паміж двума Карэя будуць вырашацца згодна з умовамі ваеннага часу». Раней Пхеньян прывёў у стан гатоўнасьці ракетныя войскі, прыгразіўшы нанесьці удар па мацерыковай частцы ЗША і па амэрыканскім вайсковым базам ў Ціхім акіяне.

Разам з тым афіцыйны Сэўл ня схільная драматызаваць сытуацыю. Заявы КНДР расцэненыя як працяг палітыкі слоўнага шантажу. Мінабароны Паўднёвай Карэі пацьвердзіла, што ў войсках паўночных карэйцаў не заўважана якіх-небудзь незвычайных рухаў і прыкмет падрыхтоўкі да нападу.

Між тым, на заяву КНДР ужо адрэагавалі ЗША. «Мы зьвярнулі ўвагу на паведамленьні аб новых неканструктыўны заявах Паўночнай Карэі. Мы успрымаем гэтыя пагрозы сур’ёзна і падтрымліваем цесныя кантакты з нашымі паўднёвакарэйскімі хаўрусьнікамі», — заявіла прэс-сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Кейтлін Хайдзі..ЗША цалкам у стане абараніць сябе і сваіх азіяцкіх хаўрусьнікаў, дадала прэс-сакратар СНБ.

Дзьве карэйскіх дзяржавы фармальна ўжо знаходзяцца ў стане вайны. Да апошняга часу на Карэйскім паўвостраве дзейнічала Пагадненьне аб перамір’і, якое было заключана пры заканчэньні Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў, аднак у пачатку сакавіка афіцыйны Пхеньян спыніў яго дзеяньне.
XS
SM
MD
LG