Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Дзядка абмежавалі ў атрыманьні мэдычных бандэроляў


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Днямі палітвязень Мікалай Дзядок выйшаў з карцэру, дзе адбыў 6 дзён. Пра гэта даведаўся адвакат пасьля наведваньня Мікалай ў магілёўскай турме.

Бацька Мікалая Дзядка лічыць невыпадковым, што адразу некалькі вязьняў-актывістаў анархісцкага руху у апошні месяц прайшлі праз карцэры ці штрафныя ізалятары. Аляксандр Дзядок не выключае мэтанакіраванага ціску на палітвязьняў, каб дамагчыся ад іх напісаньня прашэньняў аб памілаваньні. Адносна Мікалая Дзядка адміністрацыя турмы найшла яшчэ на адно абмежаваньне.

«Зараз высьвятляецца, што наступную мэдычную бандэроль мы зможам паслаць Мікалаю толькі праз 3 месяцы. Забаранілі часьцей пасылаць. Мы зьбіраліся адправіць вітаміны, розныя мэдычныя сродкі, бо яму неабходны пэўныя абмежаваньні ў харчаваньні. Але гэта забаранілі. Адвакат прывёз такую інфармацыю».

Мікалая Дзядка, які асуджаны на 4 гады зьняволеньня за напады на афіцыйныя будынкі, трымаюць у магілёўскай турме. Сваёй віны актывіст не прызнаў і падпісваць прашэньне аб памілаваньні адмаўляецца.
XS
SM
MD
LG