Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдуарда Лобава пакаралі зьмяншэньнем «атаваркі».

Палітвязень Эдуард Лобаў паведаміў маці ў лісьце, што яму да мінімуму — да 100 тысяч рублёў скарацілі памер сумы, на якую ён можа атаварыць ў краме калёніі.

«Гэта яго пакаралі за парушэньні, якія нібыта зрабіў у пачатку года. Ў выніку сын ня зможа нармальна харчавацца, бо ежа ў калёніі пазбаўленая калярыйнасьці з-за адсутнасьці шмат якіх харчоў. У нормах яны нібыта ёсьць, але рэальна іх не атрымліваюць», — кажа Марына Лобава.

Марына Лобава

Марына Лобава

«Мяса фактычна там не даюць, а няхватку калёрый трэба нечым кампэнсаваць. Але чым? Малака яны таксама ня бачаць, нічога малочнага не даюць. Таму ў краме купляюць згушчонае малако. Гэта хоць нешта, тым больш яно салодкае, а там жа і цукру не хапае. А малочныя вырабаў няма нават у краме. Там толькі згушчонка. Ані тварагу, ані сьмятаны, малака ня купіш у краме і ім не выдаюць. Гэта элемэнтарная ежа. Маглі б хоць тварог даваць на сьняданак, але нічога няма».

Эдуарда Лобава трымаюць ў івацэвіцкай калёніі. Палітвязень асуджаны на 4 гады зьняволеньня за інцыдэнт, які ён лічыць правакацыяй спэцслужбаў напярэдадні выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG