Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З кватэры палітвязьня Алеся Бяляцкага судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя.

Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук паведаміла Свабодзе, што напярэдадні зь іх кватэры судовы выканаўца забраў тэлевізар, які быў апісаны яшчэ перад судом над Алесем. «Запомніўся камэнтар судовага выканаўцы. Калі ён выносіў тэлевізар з дому, то казаў: «Не маглі нешта больш каштоўнае апісаць!». Паводле Натальлі Пінчук — гэта першая маёмасьць Бяляцкага, якую забіраюць з кватэры.

Тым часам сам Алесь Бяляцкі з бабруйскай калёніі працягвае дасылаць калегам лісты, ў якіх апісвае свой шлях да беларушчыны. Гэтыя лісты вывешвае на сваім сайце праваабарончы цэнтар «Вясна», якім кіраваў да арышту Алесь Бяляцкі. Як палітвязень знаходзіць час на напісаньне ўспамінаў? Натальля Пінчук адзначае наступную якасьць свайго мужа.

Натальля Пінчук

Натальля Пінчук

«Мяркую, на гэта ў яго ідзе ўвесь вольны час, якога ў яго вельмі мала. Гэта праявы такой якасьці, якую ён дэманстраваў і да калёніі. Вялікай працаздольнасьці, якой ён валодае. Ён можа рабіць некалькі спраў адначасова. Бачна, што і зараз, нягледзячы на вялікую загружанасьць, бо ён жа і працуе там на вытворчасьці, ён таксама знаходзіць хаця б некалькі хвілін, каб напісаць. Каб усё, што ў ім ёсьць, гэта каб вылілася на паперу. Прычын не толькі сам піша, а яшчэ ініцыюе, просіць сваіх былых калегаў па музэі пісаць успаміны, каб гэта ўсё потым склалася ў кніжку».

Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года за утойваньне вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца даводзіў у судзе, што грошы ішлі на дапамогу рэпрэсаваным ў Беларусі актывістам і грамадзянам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG