Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 сакавіка: Дзень адчыненых дзьвярэй у ЭГУ


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Дзень адчыненых дзвярэй у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Час і месца: 11:00–13:00 – прэзэнтацыя адукацыйных магчымасьцяў і акадэмічных праграмаў; 13:00–14:30 – сустрэча з адміністрацыяй. Вільня, ЭГУ (Valakupių g. 5).

Фэст «Feel Free!» з удзелам беларускіх музычных гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбэль», а таксама літоўскай музычнай групы «Biplan». Час і месца: 21:00, Вільня, клюб LOFTAS (Švitrigailos g. 29).

Кніжны ранішнік «Дзядзька Клікусь склікае сяброў». Менск, кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасьці 37а), 14.00-17.00.

У Стамбуле пачынаецца двухтыднёвы міжнародны кінафэстываль.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1689 – пакараны сьмерцю Казімер Лышчынскі, філёзаф, пэдагог і грамадзкі дзяяч, які нарадзіўся ў маёнтку Лышчыцы Берасьцейскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай. Лышчынскі быў аўтарам трактату «Аб неіснаваньні Бога» (па-лацінску: «De non existentia Dei»). Быў абвінавачаны ў атэізьме і згодна з прысудам, вынесеным у Варшаве, пакараны сьмерцю праз адсячэньне галавы. Рукапіс трактату быў спалены; на сёньняшні дзень вядома толькі пяць невялікіх фрагмэнтаў, знойдзеных у 1957 годзе.

1746 – нарадзіўся Франсыска Гоя, гішпанскі мастак.

1844 – нарадзіўся Поль Вэрлен, францускі паэт.

1853 – нарадзіўся Вінцэнт ван Гог, нідэрляндзкі мастак.

1888 – нарадзіўся Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, першы дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі. Гімназія ўзьнікла ў 1919 годзе і была закрытая польскімі ўладамі ў 1934-м. Навучэнцам было прапанавана падоўжыць навуку ў мясцовай Польскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. Каля 80% вучняў, аднак, вырашылі працягваць вучобу ў Віленскай беларускай гімназіі. Навучаньне ў Наваградзкай беларускай гімназіі было ўзноўленае ў 1939 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР, працягвалася таксама і пад нямецкай акупацыяй, да лета 1994 году.

1940 – нарадзіўся Аляксей Марачкін, мастак і грамадзкі дзяяч.

1956 – нарадзілася Хрысьціна Лялько, беларуская пісьменьніца.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Як раньш, пяе
І ў сэрца б'е
Сумны тон.
То, восень, іх
Бальных тваіх
Скрыпак, стогн.
Чу! Часу ўдар!
Бляднее твар,
Рвецца ўздых:
Ўстаў карагод
Мінулых год,
Дзён былых.
А віхр ліхі,
Што ў лісьць сухі,
Дзьме ў мяне.
Нясе туды,
Нясе сюды,
Ў даль імкне.


Поль Вэрлен, «Асеньняя песьня» (пераклад Максіма Багдановіча)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG