Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыну — бязь візаў


Міжурадавае пагадненьне пра бязьвізавыя паездкі грамадзянаў падпісалі міністры замежных спраў дзьвюх краінаў Уладзімер Макей і Ахмэт Давутаглу. Дакумэнт пра бязьвізавыя паездкі прадугледжвае магчымасьць для грамадзянаў бязь візы наведваць Турэччыну й Беларусь цягам 30 дзён аднаразова ці 90 дзён цягам году. Міжурадавае пагадненьне пра рэадмісію падпісаў зь беларускага боку міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч і кіраўнік МЗС Турэччыны Ахмэт Давутаглу.

Пагадненьне пра адмену візаў падштурхне развіцьцё турыстычнага абмену паміж краінамі, мяркую начальнік Упраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. Але, на яго думку, павінны быць зробленыя й іншыя захады для павелічэньня плыні турыстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG