Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 2 мільёны штрафу за кветкі на сьнезе


Акцыя памяці Палуты Бадуновай, 25 сакавіка 2013

Акцыя памяці Палуты Бадуновай, 25 сакавіка 2013

Суд Навабеліцкара раёну Гомеля аштрафаваў Васіля Палякова, старшыню гомельскай абласной арганізацыі АГП, і грамадзкага актывіста Ўладзімера Шыцікава на 2 два мільёны рублёў кожнага. Палякова і Шыцікава прызналі вінаватымі ў тым, што яны парушылі правілы правядзеньня вулічных акцыяў.

25 сакавіка Палякоў, Шыцікаў і яшчэ два дзясяткі чалавек ушанавалі памяць Палуты Бадуновай. Паколькі на месцы, дзе стаяла яе хата, цяпер нічога няма, кветкі паклалі на сьнег.

Палякоў сказаў некалькі словаў пра асобу Бадуновай. А Шыцікаў трымаў пры гэтым у руках бел-чырвона-белы сьцяг.

Палута Бадунова — адна зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі, стаяла на пазыцыях незалежнасьці Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG