Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Садама Хусэйна пасадзілі на 14 гадоў


Садам Хусэйн

Садам Хусэйн

Чалавек безь юрыдычнай адукацыі, які выдаваў сябе за дыплямаванага адваката і выступаў абаронцам многіх вядомых асобаў, пакараны лёнданскім судом 14 гадамі турэмнага зьняволеньня.

Народжаны ў Італіі Джавані ды Стэфана ў розны час ён абараняў інтарэсы такіх асобаў, як зрынуты ірацкі лідэр Садам Хусэйн, былы іракскі віцэ-прэм’ер Тарык Азіз і ўдзельнік рабаваньня цягніка Роні Бігс, перадае РІА «Новости».

Стэфана атрымліваў ад сваіх кліентаў мільёны фунтаў стэрлінгаў, хоць ня меў належнай падрыхтоўкі і не валодаў ліцэнзіяй на адвакацкую практыку ні ў Італіі, ні ў Вялікай Брытаніі, дзе ў яго былі офісы.

Суд лёнданскага раёна Саўтуарк вынес прысуд, грунтуючыся на 25 пунктах абвінавачваньня, якія ўключаюць наўмыснае ўвядзеньне ў зман, махлярства і адмываньне грошай.
XS
SM
MD
LG