Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР: ракеты на ЗША падрыхтавалі да запуску


Бамбавікі B-2
Бамбавікі B-2

Кіраўнік Паўночнай Карэі загадаў падрыхтавацца да ракетных удараў па тэрыторыі ЗША, амэрыканскіх вайсковых базаў у Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама па тэрыторыі Паўднёвай Карэі.

Дзяржаўныя СМІ КНДР заявілі ў чацьвер, што Кім Чэн Ун «пастанавіў, што прыйшоў час зьвесьці рахункі з амэрыканскімі імпэрыялістамі».

Заява была зроблена пасьля таго, як Злучаныя Штаты накіравалі два стэлс-бамбавіка B-2, якія здольныя несьці ядзерныя зарады, на супольныя з Паўднёвай Карэяй вучэньні.

Паўночная Карэя, якая нядаўна правяла сваё трэцяе ядзернае выпрабаваньне, пагражае выкарыстаць ядзерную зброю супраць ЗША і Паўднёвай Карэі.

Кіраўнік КНДР заявіў, што вайна «можа ўспыхнуць у любы момант».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG