Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 сакавіка: Адкрыцьцё Купалаўскага тэатру, прысуд у справе Дорна


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

29 сакавіка адрэстаўраваны Купалаўскі тэатар адкрыецца спэктаклем «Паўлінка». На адкрыцьці абноўленага будынку тэатру плянуецца выступленьне Аляксандра Лукашэнкі. Пачатак а 19 гадзіне.

У 16 гадзін партыя БНФ у сваёй сядзібе ладзіць «круглы стол» «Зьмены ў заканадаўстве пра ўладальніцкі нагляд: сутнасьць і магчымыя наступствы».

У 12.30 Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя ў сядзібе партыі БНФ правядзе прэсавую канфэрэнцыю на тэму «Вызваленьне палітвязьняў і перамовы з рэжымам».

У палацы мастацтваў адкрыецца выстава мастака Яўгена Шатохіна. Пачатак а 17 гадзіне.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе абвешчаны прысуд у справе старшыні Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна. Яго абвінавачваюць у фінансавых злоўжываньнях і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Абвінаваўца прапанавала пакараць Дорна 5 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1611 — пачатак паўстаньня ў Маскве супраць цара Ўладзіслава Вазы.

1795 - кампазытар Людвіг ван Бэтховен упершыню даў канцэрт у Вене.

1848 – Вясна народаў, рэвалюцыя ў Нямеччыне. У Берліне ў гэты дзень быў сфармаваны лібэральны ўрад.

1867 - у Англіі прыняты Паўночнаамэрыканскі акт аб стварэньні Канады.

1912 - даследнік Антарктыды, адзін з адкрывальнікаў Паўднёвага полюсу Роберт Скот зрабіў апошні запіс у дзёньніку, не дайшоўшы некалькі кілямэтраў да базавай станцыі.

1964 — першым сакратаром ЦК КПСС стаў Леанід Брэжнеў.

1992 — 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.

1996 — У Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, у Менску адбылося пікетаваньне расійскай амбасады.

У гэты дзень нарадзіліся:

1899 — Лаўрэнці Берыя, камісар унутраных справаў СССР і кіраўнік атамнай праграмы СССР (расстраляны ў 1953).

1929 — Ленарт Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, былы прэзыдэнт Эстоніі.

1943 — Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (1990-97).

У гэты дзень памерлі:

1989 — Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст.

ЦЫТАТА ДНЯ

Палітыка, якая не перашкаджае нічыім інтарэсам, не дае ніякіх вынікаў.

Джон Мэйджар

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG