Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Турэччына адменяць візы


Турэцкая віза
Турэцкая віза
29 сакавіка зь візытам у Менск чакаецца кіраўнік МЗС Турэччыны Ахмет Давутаглу.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.

Паводле турэцкага МЗС, чакаецца падпісаньне пагадненьня зь Беларусьсю аб адмене візаў. Давутаглу таксама будзе прысутнічаць на падпісаньні двухбаковага пагадненьня аб рэадмісіі.

Кіраўнік МЗС Турэччыны абмяркуе таксама пытаньні двухбаковых адносінаў, паведамляюць турэцкія мэдыі.

У кастрычніку 2011 года Аляксандар Лукашэнка ўхваліў у якасьці асновы для правядзеньня перамоваў праект пагадненьня паміж урадамі Беларусі і Турэччыны аб ўзаемнай адмене візаў. На правядзеньне перамоваў па праекту пагадненьня і яго падпісаньне быў упаўнаважаны міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Аднак падпісаць пагадненьне выпала ўжо новаму міністру Ўладзімеру Макею.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG