Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Коста-Рыкі пад сьледзтвам


Пракуратура Коста-Рыкі пачала расьсьледаваньне супраць дзейнай прэзыдэнткі Лаўры Чынчыльі. Яе вінавацяць у перавышэньні ўлады.

Гаворка ідзе пра загад кіраўніцы дзяржавы выселіць людзей зь зямельных надзелаў у горадзе Лібэрыя.

«Загад быў аддадзены спадарыняй прэзыдэнтам і міністрам Марыё Самора, прычым адпаведны ўказ не быў апублікаваны, што пазбаўляе яго належнай законнасьці», — заявіў генэральны пракурор Коста-Рыкі краіны Хорхэ Чаварыя.

Акрамя дзейнасьці прэзыдэнткі, пракуратура правярае працу некаторых дзейных і колішніх міністраў, а таксама дэпутатаў.

Ініцыятарамі сьледчых дзеяньняў сталі кантрольнае ўпраўленьне Коста-Рыкі, пракуратура, сродкі масавай інфармацыі і грамадзянскія актывісты.

Сярод іншых абвінавачваньняў супраць прадстаўнікоў уладных структураў — злоўжываньні ўладай, гандаль уплывам, растрата грамадскіх сродкаў. Пакуль няма інфармацыі пра тое, якое пакараньне можа пагражаць кіраўніцы дзяржавы ў выпадку, калі яе віна будзе даказаная, піша РІА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG