Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны суд Чэхіі вырашыў не судзіць колішняга прэзыдэнта


Вацлаў Клаўс
Вацлаў Клаўс

Канстытуцыйны суд Чэхіі ня будзе разглядаць абвінавачваньне супраць былога прэзыдэнта Вацлава Клаўса ў дзяржаўнай здрадзе.

«КС зыходзіў з таго, што асноўнай мэтай вырашэньня КС зьяўлялася б адхіленьне прэзыдэнта ад выкананьня яго абавязкаў, што не можа быць зроблена ў выпадку, калі паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы ўжо скончыліся», — растлумачыў ІТАР-ТАСС генэральны сакратар КС Іва Поспішыл.

«Мы чакалі такога рашэньня», — паведаміў праз свайго адваката Вацлаў Клаўс, які знаходзіцца ў цяперашні час у ЗША, дзе ён чытае лекцыі па эканоміцы.

Абвінавачваньне прэзыдэнта Вацлава Клаўса ў дзяржаўнай здрадзе было выстаўленае Сэнатам 4 сакавіка. Паводле чэшскіх законах, такое абвінавачаньне можа быць выстаўленае толькі кіраўніку дзяржавы і толькі Сенатам.

Падставай для абвінавачваньняў стала адмова Клаўса падпісваць дадатак да Лісабонскай дамовы, абвешчаная ў студзені масавая амністыя, а таксама адмова прадставіць Сэнату сваіх кандыдатаў на пасады новых судзьдзяў КС.

Калі КС прызнаў бы абвінавачваньне справядлівым, Клаўса маглі б пазбавіць ўсіх прывілеяў, якія належаць былому кіраўніку дзяржавы: прэзідэнцкай пэнсіі ў памеры 50 тысяч крона (каля 2,5 тысячы даляраў) на месяц, службовага аўтамабіля і аховы.

7-га сакавіка сакавіка тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Вацлава Клаўса скончыўся. 8-га новым прэзыдэнтам Чэхіі стаў Мілаш Зэман.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG