Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на сьпіртзаводзе ў Лынтупах. Адзін чалавек загінуў


Адна з пацярпелых ад выбуху на Лынтупскім сьпіртзаводзе памерла. Яшчэ адна пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі. Двое іншых з траўмамі лёгкай ступені цяжкасьці (апёкамі) знаходзяцца ў хірургічным аддзяленьні.

Пра гэта паведаміў БЕЛТА галоўны лекар Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Ўладзімер Чэкавы.

Выбух мэталічнай ёмістасьці (2 кубічныя мэтры) зь сівушным сьпіртам адбыўся на Лынтупскім сьпіртзаводзе 27 сакавіка. Пацярпелі чатыры работнікі. У цэху выбітыя вокны, пашкоджаныя лесьвічныя маршы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG