Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валожыне журналістам адключылі інтэрнэт, «каб не плягіяцілі»


Журналісты «Працоўнай славы» паскардзіліся на дзеяньні галоўнага рэдактара, якая адключыла ім інтэрнэт і забараніла карыстацца міжгародняй тэлефоннай сувязьзю.

Матыў такога кроку — жаданьне прымусіць супрацоўнікаў газэты больш часу аддаваць працы, скараціць плягіят.

Рэдактар валожынскай раённай газэты «Працоўная слава» Ірэна Пашкевіч у адказ на скаргі раздражнёна заявіла карэспандэнту Свабоды:

«Прыяжджайце да нас у рэдакцыю, я дам вам магчымасьць пакарыстацца інтэрнэтам, дам магчымасьць пазваніць з „васьмёркі“... А калі вам цікава, то напішыце, што некаторыя журналісты ў „Працоўнай славе“ — не журналісты, а ў асноўным настаўнікі, пісаць ім цяжка, і „дзяруць“, скажам так, з „Советской Белорусcии“, зь „Мінскага кур’ера“ і нават з раёнак. Вось і ўсё. Я лічу, гэта плягіят. Я хачу, каб журналісты працавалі творча, з душой, каб нашую газэту любілі і зачытваліся ёю».

Рэдакцыя газэты «Працоўная слава» мае свой сайт, які досыць актыўна абнаўляецца.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:25 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG