Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовага рашэньня ў справе Багінскай пакуль няма


Ніна Багінская

Ніна Багінская

Суд над Нінай Багінскай, якая падняла бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску, не завершаны і рашэньне ў ім не прынятае.

Пра гэта паведамілі ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Калі працэс можа быць адноўленым, не паведамляецца.

Напярэдадні Ніну Багінскую распачалі судзіць паводле артыкулу 23.34 — за несанкцыянаванае правядзеньне масавай акцыі, а менавіта — за малітву пад бел-чырвона-белым сьцягам каля Чырвонага касьцёла ў Менску ў гонар 95-угодкаў БНР 25 сакавіка.

У Ніны Багінскай адабралі сьцяг, адвезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну Менску, дзе забралі пашпарт і адпусьцілі. Калі назаўтра актывістка прыйшла забраць пашпарт і сьцяг, на яе склалі пратакол і адвезьлі ў суд. Падчас працэсу Ніна Багінская страціла прытомнасьць і яе адвезьлі ў пяты шпіталь Менску. Позна ўвечары, калі 67-гадовай жанчыне стала лепш, яе адпусьці дахаты.

Цяпер спадарыня Багінская знаходзіцца дома. Паводле яе, супрацоўнікі міліцыі альбо суду яе пакуль не турбавалі. Перажытае напярэдадні спрычынілася да таго, што актывістка дадаткова моцна прастудзілася і мае высокую тэмпэратуру.
XS
SM
MD
LG