Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве дазволілі мітынг у падтрымку палітвязьняў


Мэрыя Масквы ўзгадніла акцыю расейскай апазыцыі 6 красавіка ў Новапушкінскім сквэры.

Мітынг будзе праводзіцца ў падтрымку палітвязьняў, у першую чаргу тых, якія праходзяць па справе аб беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года.
Арганізатары — Каардынацыйны савет апазыцыі. Ўзгадненьне мітынгу ІТАР-ТАСС пацьвердзіў кіраўнік дэпартамэнту рэгіянальнай бясьпекі Масквы Аляксей Маёраў.

Як паведаміў каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў, пачатак акцыі заплянаваны на 14 гадзін.

Узгодненая з уладамі акцыя расейскай апазыцыі 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве перарасла ў сутыкненьні з паліцыяй. Пазьней была заведзеная крымінальная справа аб масавых беспарадках. Цяпер па гэтай справе праходзяць больш за 20 чалавек, большая частка з якіх — 14 чалавек — знаходзіцца пад арыштам.
XS
SM
MD
LG